Перайсці да зместу

Міхаіл Львовіч Гебелеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Львовіч Гебелеў
Род дзейнасці кіраўнік
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1905(1905-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1942(1942-08-15) (36 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Львовіч Гебелеў (15 кастрычніка 1905, в. Узляны, Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — 15 жніўня 1942, Мінск) — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Мінску.

Мінск. Мемарыяльная дошка.

Працаваў сталяром на заводзе імя Молатава, пасля заканчэння Рэспубліканскай школы прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б — прапагандыстам, а потым інструктарам Сталінскага райкама КП(б)Б Мінска.

Падчас акупацыі ўзначаліў антыфашысцкі супраціў у Мінскім гета, быў сакратаром Тэльманаўскага падпольнага райкама КП(б)Б Мінска, членам падпольнага гаркама. Адзін з арганізатараў першай падпольнай друкарні гаркама, наладжваў прыём і распаўсюджанне зводак Савінфармбюро, кіраваў аперацыяй вываду вязняў гета ў партызанскія атрады. У ліпені 1942 года арыштаваны. Павешаны ў мінскай турме.